На Australian Open забаранілі чырвона-зялёны сцяг і расійскі
Арганізатары Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе (Australian Open) забаранілі прыносіць сцягі Расіі і Беларусі пасля інцыдэнту ў першы дзень турніру.
17.01.2024 / 15:48
16 студзеня падчас матчу паміж расіянкай Камілай Рахімавай і ўкраінкай Кацярынай Байндль фанаты на трыбунах трымалі расійскі сцяг. Пасля гэтага пасол Украіны ў Аўстраліі Васіль Мірашнічэнка заклікаў арганізатараў выконваць умовы нейтральнага сцяга, паведамляе Detsche Welle.
17 студзеня арганізатары прынялі рашэнне забараніць не толькі сцяг Расіі, але і дзяржаўны сцяг Беларусі. Першапачаткова яны дазвалялі заўзятарам праносіць гэтыя сцягі пры ўмове, што гэта не прывядзе да «інцыдэнтаў».
У турніры ў Мельбурне расіяне і беларусы бяруць удзел на ўмовах нейтральнасці — без указання краіны, а таксама сцяга і гімна.
У Australian Open бяруць удзел Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка. Аляксандра Сасновіч вылецела ў першым раўндзе.