Кіроўцы двух беларускіх аўтобусаў ехалі ў Літву без дазволаў. Пацярпелі і пасажыры

У двух кіроўцаў беларускіх рэйсавых аўтобусаў не было дазволаў на паездку ў Літву. Гэта выявіла 16 студзеня Літоўская адміністрацыя бяспекі транспарту. Пасажыраў высадзілі — ім давялося дабірацца да віленскага аўтавакзала самастойна.

17.01.2024 / 23:22

Фота: ltsa.lrv.lt

 На кіроўцаў склалі пратакол і аштрафавалі на 2500 еўра.

Літоўская адміністрацыя бяспекі транспарту з ліпеня 2023-га рэгулярна правярае аўтобусы, якія перавозяць пасажыраў з Літвы ў Беларусь і назад рэгулярнымі і чартарнымі рэйсамі.

На сёння праверылі 47 зарэгістраваных у Беларусі аўтобусаў. Парушэнні былі зафіксаваныя амаль ва ўсіх выпадках. Зарэгістравана 24 выпадкі, калі кампаніі перавозілі пасажыраў з Беларусі ў Літву без дазволаў на паездку, і 25 выпадкаў, калі парушаўся рэжым кіравання і адпачынку.

Чытайце таксама:

У Полацку кандуктарка высадзіла пяцікласніка з аўтобуса — дзіцяці прыйшлося ісці 5 кіламетраў у завіруху

Знайшоўся дальнабойшчык, які містычна знік у Расіі на пачатку года

Каля памежнага пункта пропуску «Прывалка» зноў сабралі і некуды звезлі ўсе ровары

Nashaniva.com