Палітвязень Аляксандр Лучыновіч выйшаў на волю
Яго асудзілі за перадачу інфармацыі пра расійскую вайсковую тэхніку.
18.01.2024 / 10:00
Аляксандр — праваднік рэзерву з Гомеля. Яго затрымалі 31 сакавіка 2022 года на працы ў Гомельскім аддзяленні Беларускай чыгункі. Спачатку яго асудзілі да адміністрацыйнага арышту, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Вясна».
Прычына — перадача фота расійскай вайсковай тэхнікі тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн».
У ліпені 2022 года Лучыновіча асудзілі да 2 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
13 студзеня 2024 года Аляксандр выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15, цалкам адбыўшы тэрмін.
Чытайце таксама:
Выйшаў на волю палітвязень Аляксандр Бабіч