Ля Мінска пабудавалі дзіцячы садок сусвету дыназаўраў. Паглядзіце, як ён выглядае
У Новай Баравой пад Мінскам пабудавалі незвычайны дзіцячы садок «Дынасад» у стылістыцы сусвету дыназаўраў. Забудоўшчык «А-100 Дэвелапмент» бясплатна перадаў яго на баланс Мінскага райвыканкама. Office Life паглядзеў, як садок выглядае.
18.01.2024 / 14:57
Дзіцячы сад разлічаны на 230 дзяцей. Адкрыць яго плануюць у лютым.
Дыназаўры тут, здаецца, усюды, а сімвал садка — жоўты двухметровы дыназаўр Дына.
Але акрамя незвычайнага інтэр'еру, у ім прадугледжаны і іншыя «фішкі» — ценявыя навесы на гульнявых пляцоўках, павышаная бяспека за кошт планіроўкі і цэлы спіс інавацый — ад крэслаў-трансформераў да награвальнікаў для абутку ў шафках. Да прыкладу, у спартзале ёсць скаладром.