«Слова пацана» на салігорскім ТБ. Вядучая правяла эфір у вобразе, які ацэняць фанаты нашумелага серыяла

Калі на працу нельга надзяваць трэнікі, але вельмі хочацца быць у трэндзе.

18.01.2024 / 18:27

Фота: скрын з эфіру Салігорскага тэлеканала

Кажуць, што беларускія рэгіянальныя тэлеканалы адсталі ад трэндаў, але вядучая і галоўная рэдактарка ​​Салігорскага ТБ Зоя Міхнавец гатова паспрачацца з гэтым выказваннем. Нядаўна жанчына правяла эфір у пінжаку з лампасамі, якія нагадваюць палоскі на знакамітых трэніках ад Adidas.

Тым самым трапіла адразу ў дзве модныя тэндэнцыі: стылістыку папулярнага серыяла «Слова пацана» і «блоккор» — трэнд, мегапапулярны сярод заходніх зорак.

І, хоць выкананне аўтфіту відавочна пакідае жадаць лепшага, можна аддаць належнае смеласці вядучай, якая абрала такі пінжак у кадр.

Чытайце таксама:

Стараліся, але не выйшла. Стыліст расказала, чаму вобразы сясцёр Груздзевых увойдуць у аналы беларускай моды

Кацярына Гардзеева