Сіноптыкі папярэдзілі пра моцны снег у суботу

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

19.01.2024 / 12:51

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, мокры снег, па захадзе Беларусі моцны снег, слабая мяцеліца.

У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер днём у заходніх раёнах парывісты, месцамі моцны парывісты.

Ноччу -4..-10°С, па ўсходзе паветра будзе ахалоджвацца да -13°С, максімальная днём -5..+1°С. 

Надвор'е на 20 студзеня. Pogoda.by

Nashaniva.com