Напад Расіі на краіну НАТА магчымы праз пяць-восем гадоў — Мінабароны Нямеччыны

«Мы чуем пагрозы з Крамля амаль кожны дзень — апошнім часам зноў у адрас нашых сяброў у краінах Балтыі. Таму мы павінны ўлічваць, што Уладзімір Пуцін можа аднойчы нават напасці на адну з краін НАТА», — заявіў міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыус у інтэрв'ю газеце Tagesspiegel.

19.01.2024 / 15:43

Борыс Пісторыус падчас наведвання Вільні ў снежні 2023 года. Фота: Mindaugas Kulbis / AP

«Мы чуем пагрозы з Крамля амаль кожны дзень — у апошні час зноў у адрас нашых сяброў у краінах Балтыі. Таму мы павінны ўлічваць, што Уладзімір Пуцін можа аднойчы нават напасці на адну з краін НАТА», — заявіў міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыус у інтэрв'ю газеце Tagesspiegel.

«Нашы эксперты мяркуюць, што гэта было б магчыма ў часовым прамежку ад пяці да васьмі гадоў», — сказаў ён, адзначыўшы, што не лічыць, напад імаверным цяпер.

Міністр заклікаў прыняць меры засцярогі загадзя, у прыватнасці, узмацніўшы абаронную прамысловасць. Акрамя таго, ён ужо вылучаў ідэю аб увядзенні абавязковай ваеннай службы, адпаведную прапанову ён чакае ад свайго міністэрства да красавіка. Міністр заявіў, што гатовы адкрыць доступ ва ўзброеныя сілы для салдат без нямецкага пашпарта.

«Мы не будзем першымі ўзброенымі сіламі ў Еўропе, якія зробяць гэта», — сказаў Пісторыус. У краіне ёсць людзі, якія ў другім ці трэцім пакаленні жывуць у Нямеччыне, але пакуль не маюць нямецкага грамадзянства, зазначыў ён.

«Мы павінны хутка ўмацаваць наш абаронны патэнцыял у святле вастрыні пагрозы», — сказаў Пісторыус.

У канцы снежня Bild спрагназавала, што напад Расіі на краіны НАТА можа адбыцца ўжо наступнай зімой.

Чытайце таксама:

НАТА: Трэба рыхтавацца да таго, што ў наступныя 20 гадоў пачнецца вайна з Расіяй

Зімой 2024/25 года Расія можа паспрабаваць атакаваць Еўропу — Bild

Міністр грамадзянскай абароны Швецыі заклікаў суграмадзян «быць гатовымі да вайны»

Nashaniva.com