У расійскім Кіраве бессардэчная правадніца выкінула ката з цягніка на 30-градусны мароз. Жывёла загінула

Твікс вяртаўся з гаспадаром у Санкт-Пецярбург пасля перанесенай аперацыі на Урале.

20.01.2024 / 10:56

Фота: Baza

У нейкі момант Твікс выбраўся з пераноскі, а яго гаспадар гэтага не заўважыў, піша Baza.

Пасажыры ўбачылі ката, які вольна гуляў па вагоне, і звярнуліся да правадніцы. Жанчына правяла хуткую пераклічку, але гаспадара не знайшла.

Вырашыўшы, што жывёла бяздомная, яна выпусціла Твікса ў Кіраве на вуліцу ў трыццаціградусны мароз. Цягнік рушыў далей.

У гэты момант гаспадар нарэшце ўбачыў пустую пераноску і забіў трывогу.

Шукалі Твікса доўга — гаспадар паабяцаў выплаціць шчодрую ўзнагароду, а заадно пакараць правадніцу праз грамадзянскі суд.

У горадзе яго шукалі валанцёры, відавочцы казалі, што бачылі, як ката са станцыі забрала невядомая жанчына. Дзеянні правадніцы праверыла паліцыя, складу злачынства ў яе ўчынку не знайшлі.

Сёння раніцай труп жывёлы знайшлі ля чыгуначнага пераезда. Гаспадары пакуль не апазналі яго, аднак афарбоўка і знешні выгляд ката цалкам супадаюць з Твіксам.

Чытайце таксама:

«Мёртвая котка ў акне, а тыя, што ў жывых, елі прусакоў». Пекла ў мінскай кватэры

«Спачатку здалося, што прыйшоў паміраць». Да беларусаў вярнуўся кот, які бясследна прапаў два з паловай гады таму

«Мы чуем не дзіцячы смех, а няспынны брэх сабак». Жыхары вёскі ў Бярозаўскім раёне ваююць з гаспадаром сабачага прытулку

Nashaniva.com