Міністр Кубракоў разам з падначаленымі акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Міністр унутраных спраў узяў удзел у акцыі «Моцныя духам», прымеркаванай да святкавання Вадохрышча.

20.01.2024 / 11:28

Фота: прэс-служба МУС

Разам з кіраўніком ведамства пасля набажэнства ў ледзяную купель, абсталяваную ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС, акунуліся кіраўнікі і супрацоўнікі МУС, дэпартаментаў, абласных УУС і ГУУС Мінгарвыканкама, вайскоўцы ўнутраных войскаў, курсанты, ліцэісты, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Фота: прэс-служба МУС

Міністр Кубракоў звярнуў увагу: гэтая традыцыя ўмацоўвае карпаратыўны дух падраздзяленняў і яе абавязкова трэба падтрымліваць.

Фота: прэс-служба МУС

«Усіх віншую са святам! Ад душы зычу моцнага здароўя, цяпла, кахання, утульнасці ў сем'ях і ўсяго найлепшага. А калегам — заўсёды вяртацца дадому жывымі і здаровымі!» — сказаў Іван Кубракоў.

Фота: прэс-служба МУС

Фота: прэс-служба МУС

Чытайце таксама:

«Рана ці позна, мы іх сюды даставім». Кубракоў паабяцаў пакараць беларусаў, якія з’ехалі за мяжу

Кубракоў не выключыў, што амністыю прыменяць і да палітзняволеных. Але ў забойцаў шанцаў больш

Міліцыя рыхтуецца да выбараў — праводзіць вучэнні па сілавым разгоне пратэстоўцаў

Nashaniva.com