У Ваўкавыску будуць зноў судзіць палітвязня за «непадпарадкаванне»
Стала вядома, што 22 студзеня ў Ваўкавыску адбудзецца суд над палітвязнем Вадзімам Гусевым. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сяргейка, піша «Вясна».
20.01.2024 / 18:38
Вадзім Гусеў са Шчучына адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу паводле арт. 328 КК, але пасля яму замянілі пакаранне з абмежавання волі на пазбаўленне волі.
У ліпені 2023 года ў Шчучыне над Вадзімам адбыўся суд паводле арт. 369 КК. Згодна з абвінавачваннем, будучы ў ПУАТ, ён напісаў «абразлівыя» каментары пра прадстаўнікоў улады, за што яго асудзілі на 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Чытайце таксама:
«Яны схапілі мяне ў дзень няшчасця майго». Зміцер Дашкевіч прабыў паўгода ў бетоннай клетцы
Вольны беларускі ўніверсітэт прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»