Славакія аднавіла супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы культуры

Новая міністарка культуры Славакіі Марціна Шымкавічава адмяніла распараджэнне, згодна з якім у сакавіку 2022 года было спынена супрацоўніцтва гэтай краіны ў культурнай сферы з Беларуссю і Расіяй. Словы прэс-сакратара міністра Паўла Чорбы прыводзіць газета Pravda.

20.01.2024 / 22:08

Браціслава. Фота: Pixabay

«У свеце адбываюцца дзясяткі ваенных канфліктаў, і, на нашу думку, праз іх не павінны пакутаваць дзеячы мастацтва і культуры», — адзначыў Павел Чорба.

Міністэрства культуры Славакіі забараніла сувязі і супрацоўніцтва з Беларуссю і Расіяй у сакавіку 2022 года, калі Расія напала на Украіну, а рэжым Лукашэнкі стаў у гэтым саўдзельнікам.

У канцы ж мінулага года выбары ў Славакіі выйграла апазіцыйная кааліцыя на чале з Робертам Фіца, якая ў дачыненні да пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў займае больш памяркоўную пазіцыю.

Міністарка Марціна Шымкавічава, якая прадстаўляе ва ўрадзе Славацкую нацыянальную партыю, адмяніла распараджэнне сваёй папярэдніцы Наталлі Міланавай 12 студзеня. Згодна з інфармацыяй газеты Pravda, гэта рашэнне ўступіла ў сілу з 15 студзеня.

Чытайце таксама:

Новы ўрад Славакіі адмовіўся дапамагаць Украіне

Прэм'ер Славакіі назваў Украіну «найбольш карумпаванай у свеце»

Першы раз такое. На вынік выбараў у Славакіі паўплывалі дыпфэйкам — з голасам лідара праеўрапейскай партыі

У Славакіі найбольш галасоў набралі папулісты экс-прэм'ера Фіца

Nashaniva.com