Расійскі прыватны самалёт разбіўся ў Афганістане. На ім было 6 чалавек
Прыватны борт, які ляцеў з Індыі ў Маскву, пацярпеў крушэнне ў Афганістане. Самалёт зарэгістраваны ў Дзяржрэестры грамадзянскіх паветраных судоў РФ, паведаміла Расавіяцыя.
21.01.2024 / 10:57
Папярэдне, на борце было 6 чалавек: 4 члены экіпажа і 2 пасажыры-расіяне.
Джэт Falcon 10B, які ляцеў з Індыі ў Маскву сёння раніцай, папярэдне, адхіліўся ад курсу і ўрэзаўся ў гару ў Ваханскім раёне Афганістана. Перад крушэннем пілот паведамляў аб праблемах тэхнічнага характару.
Самалёт пакуль не знайшлі, лёс людзей невядомы.
Чытайце таксама:
Стаў вядомым лёс экіпажа падбітага расійскага ІЛ-22М
Як украінцы збілі расійскі самалёт А-50 коштам $330 мільёнаў