З агнём і вадою. Глядзіце, якім рытуалам праводзілі на пенсію ратавальніка пасля 20 гадоў працы

Урачысты рытуал правадоў на адпачынак старшага прапаршчыка Андрэя Жаландзеўскага адбыўся ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 5 Кастрычніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 20 студзеня, паведамляе «Мінск-Навіны».

21.01.2024 / 12:03

Калі ў 2001 годзе Жаландзеўскі прыйшоў на пасаду пажарнага, ён меркаваў, што толькі часова папрацуе ў службе выратавання. Але не — па яго словах, прырос настолькі, што аб сыходзе ўжо і не падумваў. Даслужыўся да камандзіра аддзялення, а ў 2013 годзе быў узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені.

20 студзеня старэйшага прапаршчыка Жаландзеўскага праводзілі на пенсію за выслугу гадоў. 

Спачатку для яго падалі апошні сігнал трывогі, затым ён выканаў нарматыў па надзяванні баявога адзення і прайшоў праз агонь і ваду.

 

За выпрабаваннямі сачылі не толькі калегі, але і сямʼя ратавальніка. 

У поўным баявым абмундзіраванні яго акунулі ў ёмістасць з вадой. Гэтым самым пажарнік як бы змывае з сябе сажу і попел, назапашаныя за гады службы.

 

У завяршэнне ўжо пенсіянер прайшоў скрозь вадзяную заслону пад апладысменты калег.

Чытайце таксама:

Выхаваныя ласі саступілі дарогу аўтамабілю пад Гомелем

У вёску Магілёўскага раёна на Каляды прыляцеў бусел

Ратавальнікі паклікалі на дапамогу коцікаў, каб засцерагчы бестурботных рыбаловаў ВІДЭА

Nashaniva.com