«Напад на любую саюзную нам дзяржаву будзе лічыцца нападам на Беларусь» — Генштаб

Беларусь у адпаведнасці з новай Ваеннай дактрынай будзе разглядаць напад на сваіх саюзнікаў як напад на сваю тэрыторыю. Пра гэта заявіў начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генштаба Узброеных Сіл Арцём Буторын.

21.01.2024 / 20:55

«Напад на любую саюзную нам дзяржаву будзе лічыцца нападам на Рэспубліку Беларусь», — адзначыў Буторын у эфіры СТБ.

Якія дзяржавы лічыць саюзнымі, ён не ўдакладніў.

Асобны раздзел у новай Ваеннай дактрыне збярэ разам усе палажэнні, якія на сённяшні момант замацаваны ў міжнародных дагаворах, якія Беларусь ратыфікавала з саюзнікамі, у тым ліку ў рамках міжнародных арганізацый.

Ваенную дактрыну пакажуць сёлета на Усебеларускім народным сходзе, каб дэлегаты зацвердзілі яе.

Nashaniva.com