Колькасць загінулых пасля абстрэлу ў Данецку вырасла да 27
Пра абстрэл рынку «Меркурый» у Кіраўскім раёне Данецка ўлады «ДНР» паведамілі раніцай 21 студзеня.
21.01.2024 / 21:34
Пасля абстрэлу Данецка 21 студзеня 2024 года. Фота: сацсеткі
Паводле апошніх звестак, 27 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу Данецка. Пра гэта паведаміў кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін.
25 чалавек параненыя, уключаючы двух падлеткаў.
Відавочцы распавядаюць, што было не менш за тры залпы. На відэа, апублікаваным z-блогерамі, відаць, што ад выбухаў вылецелі шыбы ў будынку з крамай канцтавараў і аптэкі, якія знаходзяцца побач з рынкам.
22 студзеня ў самаабвешчанай «ДНР» аб'яўлены днём жалобы.