Міністр эканомікі расказаў, як замежныя кампаніі спрабуюць сілай утрымаць у краіне

Нядаўна прызначаны міністр эканомікі Юрый Чабатар расказаў пра падыходы да продажу маёмасці замежных кампаній.

21.01.2024 / 23:25

Міністр эканомікі Юрый Чабатар. Скрын відэа БТ

«Калі ў кагосьці ёсць інтарэс сыходзіць з нашага рынку, прадаць сваю долю, то гэта кампанія ў нашай краіне павінна працягнуць сваю паспяховую работу. У рамках гэтых даручэнняў мы адпрацоўвалі адпаведныя механізмы: як зацікавіць, з аднаго боку, застацца працаваць кампанію, з іншага боку, нашы інтарэсы рэспублікі ўлічыць, — тлумачыў ён на БТ.

— Калі хочаш сысці, заплаці 25% ад сваёй долі, атрымай дазвол — і калі ласка».

Але калі маніторылі рэалізацыю гэтых мер, убачылі некаторыя нюансы, заўважае міністр. І дадае, што трэба будзе яшчэ дапрацаваць заканадаўства, «каб не ўшчамляць інтарэсу грамадзян».

Чытайце таксама:

«Ну, і што?» Міністра гандлю загналі ў тупік «неканструктыўным» пытаннем пра дзяржрэгуляванне цэн

Галасуе ў «Аднакласніках» у апытаннях пра Украіну, жонка была прадаўцом. Пяць фактаў пра новага міністра эканомікі

Пуцін ганарыцца, што эканоміка Расіі стала першай у Еўропе. Але ці так гэта?

Nashaniva.com