Галоўны супернік Трампа сярод рэспубліканцаў зняўся з выбараў на яго карысць

Губернатар штата Фларыда Рон Дэсанціс абвясціў, што спыняе ўдзел у прэзідэнцкай гонцы за вылучэнне кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі.

21.01.2024 / 23:45

Рон Дэсанціс. Фота: John Raoux / AP

Відэа з такой заяваў ён апублікаваў 21 студзеня ў X (былым твітары).

Дэсанціс выказаў падтрымку былому прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, бо яму стала ясна, што большасць выбаршчыкаў хочуць даць Трампу яшчэ адзін шанс. Ён заявіў, што той пераўзыходзіць Джо Байдэна.

«Я паабяцаў падтрымаць кандыдата ад рэспубліканцаў, і я стрымаю гэтае абяцанне. Я падтрымліваю яго, таму што мы не можам вярнуцца да старой Рэспубліканскай гвардыі мінулых гадоў», — заявіў Дэсанціс.

Сваё відэа палітык суправадзіў цытатай Чэрчыля: «Поспех не канчатковы, няўдача не фатальная: галоўнае — мужнасць працягваць».

Незадоўга да гэтага Bloomberg напісала, што губернатар Фларыды можа зняць сваю кандыдатуру, «каб пазбегнуць ганебнага трэцяга месца» на кокусах у Нью-Гэмпшыры.

На першых кокусах у Аёве 16 студзеня перамог Трамп з вялікім адрывам — ён набраў 51,1%. Дэсанціс заняў другое месца з 21,2%, Нікі Хэйлі стала трэцяй з 19,1%.

Чытайце таксама:

Трамп выйграў кокусы ў Аёве

Першая перадвыбарная прамова Байдэна: Трамп — фундаментальная пагроза дэмакратыі

Губернатар Фларыды вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ЗША. Гэта галоўны супернік Трампа сярод рэспубліканцаў

Nashaniva.com