10 гадоў таму на Майдане ў Кіеве загінуў Міхаіл Жызнеўскі
Хлопец з Гомеля быў застрэлены падчас супрацьстаяння на вуліцы Грушэўскага ва ўзросце Кастуся Каліноўскага.
22.01.2024 / 10:01
Бацькі Міхаіл Пятровіч і Ніна Васільеўна з партрэтам сына на Дні Волі ў Мінску ў сакавіку 2016 года. Фота: «Наша Ніва»
Ён быў трэцяй ахвярай, што загінула на Майдане. Першым быў армянін з Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Нігаян, у той жа дзень загінуў таксама Юрый Вярбіцкі са Львова.
Міхаіла Жызнеўскага пахавалі пад Гомелем.
У 2017 годзе прэзідэнт Пятро Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў Міхаіла Жызнеўскага званнем Героя Украіны.