Прэм'ер-міністр Польшчы прыбыў з візітам у Кіеў

Новы прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск прыбыў з візітам у Кіеў. Візіт не анансаваўся.

22.01.2024 / 10:35

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск прыбыў з візітам у Кіеў/ Фота: PremierRP / Twetter

Як паведамляе канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы, ён сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем.

У рамках візіту плануецца абмеркаваць праблему эмбарга Польшчы на імпарт украінскай сельгаспрадукцыі і блакаванне мяжы польскімі перавозчыкамі, дадае «УНІАН». 

Nashaniva.com