Батанічны сад запрашае на выставу архідэй

Выстава архідэй «Скарбы калекцыі» пройдзе 25-28 студзеня, паведамляе БелТА.

22.01.2024 / 11:44

Фота: БелТА

Гасцей чакаюць як у дзённы час, так і ўвечары падчас работы Саду ліхтароў «Макра Мікра Свет»: з 10.00 да 17.00 і з 18.00 да 22.00.

Скарбы калекцыі архідэй размесцяцца ў экспазіцыйнай аранжарэі сярод раслін тропікаў і субтропікаў. Будуць прадстаўлены калекцыйныя ўзоры архідэй, якія вельмі рэдка пакідаюць закрытую фондавую аранжарэю.

«Пасярод зімы можна ўбачыць дэндробіумы, катлеі, цымбідзіумы, фаленопсісы, эпідэндрумы і іншыя віды яркіх трапічных архідэй. Велізарныя і мініяцюрныя, з пахам і без — архідэі перанясуць у цёплыя краіны Азіі і Амерыкі, Аўстралію і Новую Зеландыю», — адзначылі ў Батанічным садзе.

Nashaniva.com