«На высокім тэхнічным узроўні і новымі метадамі». Фонд «Байсол» перажыў кібератаку

Пра тое, што атака была нечуванай дагэтуль моцы, але яе ўсё ж такі ўдалося адбіць, паведаміў у фэйсбуку кіраўнік фонда «Байсол» Андрэй Стрыжак. 

22.01.2024 / 21:13

«Сёння з раніцы мы перажылі самую моцную і прафесійную кібератаку. Спецыфіка атакі была ў тым, што яна праводзілася на высокім тэхнічным узроўні і новымі метадамі, з якімі мы раней не сутыкаліся. Але, атака была паспяхова адбітая.

Доступ за сайта можа быць часткова абцяжараны і недаступны з некаторых рэгіёнаў, але гэта выключна для вашай бяспекі. Сайт, плацежная сістэма і сістэма захоўвання персанальных дадзеных пад аховай і знаходзяцца ў працоўным стане», — паведаміў Стрыжак.

Чытайце таксама:

«Адна з костак разламалася на тры часткі». Стрыжак расказаў, як зламаў руку

Збіраюць грошы на дапамогу ўдаве і дзецям беларуса, які загінуў ва Украіне

Патрэбная дапамога жонцы і аднагадовай дачцэ палітвязня, якога пасадзілі на вялікі тэрмін

Nashaniva.com