«Няўжо сумленнасць — гэта пра «ябацек» і «хатаскрайнікаў»?

Пасля фальсіфікаваных выбараў 2020 года і пратэстаў Ніне давялося бегчы з Беларусі і будаваць сваё жыццё ў Польшчы. Але думкі пра родную краіну яе не адпускаюць. Яна даслала выданню Ex-press.by рэальныя гісторыі пра тое, калі ў Беларусі аказваліся здольнымі на сумленныя ўчынкі тыя, ад каго гэтага нібыта не чакалася.

22.01.2024 / 21:50

«Я часта думаю пра гэтыя складаныя падзеі, якія адбыліся ў апошнія тры гады са мной і з маёй Беларуссю… І ўсё больш разумею: выразнага падзелу на «чорнае» і «белае» няма, жыццё поўнае паўтаноў», — расказала жыхарка Жодзіна, якая цяпер вымушана жыве за мяжой.

Паводле яе слоў, выбары 2020 года выклікалі раскол грамадства на тры групы: «змагары», «ябацькі», «хатаскрайнікі».

«Групы не выразныя, — кажа жодзінка. — Цікава, але па маіх назіраннях, ёсць адно агульнае ва ўсіх гэтых груп. Паслявыбарчы гвалт засяроджваецца на незадаволенасці ў дачыненні да так званых «праваахоўнікаў».

Некаторыя людзі адчуваюць да іх нянавісць, іншыя — страх, але агульны вынік адзін — да міліцыі і яе супрацоўнікам няма павагі. Нават скажу так: гэта «не любяць» суправаджаецца вельмі негатыўным адценнем.

Гісторыя 1

Першая гісторыя (вельмі асабістая) тычыцца доблеснага Следчага камітэта, які спачатку шукаў маё дзіця, а затым мяне, нягледзячы на тое, што мы з'язджалі ў розны час і нават у розныя гады. Відавочна, што да апошняга моманту «цягнулі ката за хвост» і прыйшлі на кватэру і на працу толькі тады, калі пераканаліся, што я дакладна з'ехала.

Гісторыя 2

Другая гісторыя (ужо не асабістая) звязаная з маёй сяброўкай у Віцебску. Калі адміністратара аднаго з самых вялікіх беларускіх чатаў «узялі пад нагляд», мясцовы мент папярэдзіў пра гэта ўдзельнікаў чата. Дадаўшы: «Асабліва калі вы былі на беларускім нумары — едзьце». Але, дзякуй богу, сяброўка мела іншы нумар для тэлеграма, не беларускі.

Гісторыя 3

Трэцяя гісторыя (не асабістая). Міліцыянт адпусціў патэнцыйнага палітвязня. Проста так, сам, па сваёй ініцыятыве… Хлопец цяпер на волі і дагэтуль здзіўляецца, чаму міліцыянт так зрабіў.

Гісторыя 4

Чацвёртая гісторыя (амаль асабістая) пра маю сяброўку. Яе можна назваць «хатаскрайніцай», але яна клапоціцца пра палітвязня. Хоць частку яе лістоў блакуюць, ён ведае, што яго не забыліся. І ён ведае, што пра яго памятаюць нават на акцыях у Польшчы.

Пытанне: да якой катэгорыі можна аднесці гэтых людзей? У мяне асабіста няма адказу, але я разумею, што сістэма, у якой такія людзі з дробнымі, на першы погляд, учынкамі падрываюць яе, асуджаная. Жыве Беларусь!»

Чытайце таксама:

«Незнаёмка прыйшла і дала 500 даляраў». Гісторыі таго, як беларусы дапамагаюць землякам у бядзе

«Калі трапіў на Акрэсціна ў 2022 годзе, падумаў: блін, як жа добра было ў 2020!»

«Адседзеў незразумела навошта». Падлетак, якога затрымалі праз 2 гады пасля пратэстаў, расказаў сваю гісторыю

Nashaniva.com