Генпракуратура завяла крымінальныя справы супраць супрацоўніка Радыё Свабода Сяргея Дубаўца

Яму інкрымінавана парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і адмаўленні генацыду беларускага народа, гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

23.01.2024 / 10:42

Сяргей Дубавец. Фота: ЕГУ

Згодна з матэрыяламі спраў Сяргей Дубавец у сваіх публічных выказваннях у аўтарскім блогу, «распаўсюдзіў загадзя ілжывыя і адкрыта дэструктыўныя звесткі аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы яе грамадзян, чым дыскрэдытаваў Рэспубліку Беларусь, органы дзяржаўнай улады і кіравання; распальваў сацыяльную варожасць і варожасць па прыкмеце прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы; абгаварыў кіраўніка дзяржавы; удзельнічаў у экстрэмісцкім фармаванні, а таксама фарміраванні, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму; адмаўляў факт генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд; здзейсніў наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму»

Сяргею Дубаўцу ставяцца ў віну артыкулы: паводле арт. 369-1, ч.1 арт. 130, ч. 1 арт. 367, ч. 1 арт. 361-1, ч. 1 арт. 130-2, ч. 1 арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса.

Сяргей Дубавец у 1991-2000 гадах быў першым рэдактарам адноўленай «Нашай Нівы».

Nashaniva.com