Качанава выказала спачуванні па загінулых у Данецку, назваўшы рэгіён Расіяй
Старшыня Нацыянальнага схода ад імя Савета Рэспублікі і сябе асабіста выказала спачуванні старшыні Савета федэрацыі Федэральнага схода Расіі Валянціне Мацвіенка ў сувязі з ахвярамі абстрэлу Данецка.
23.01.2024 / 12:08
«Мы рашуча асуджаем атакі Украіны на цывільных асоб і грамадзянскую інфраструктуру ў Расійскай Федэрацыі, якія супярэчаць міжнароднаму гуманітарнаму праву і па сваёй прыродзе з'яўляюцца бесчалавечнымі. Выказваем спачуванне ўсім, хто страціў сваіх родных і блізкіх, і зычым найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым», — гаворыцца ў пасланні.
Варта зазначыць, што афіцыйны Мінск на афіцыйным узроўні не прызнаў «ДНР» і «ЛНР».
У выніку ўдару па Данецку раніцай у нядзелю загінулі 27 чалавек.
Чытайце таксама:
Абстрэл рынку ў Данецку — хто забіў 27 чалавек?
Украінскія вайскоўцы абверглі абстрэл Данецка, у часе якога загінулі 27 чалавек