У Гомелі затрымалі былога палітвязня Аляксея Раманава

Як стала вядома «Свабодзе», каля 6-7 раніцы да Аляксея Раманава прыйшлі супрацоўнікі сілавых структураў і правялі ператрус. Затым Аляксея забралі на допыт у КДБ. Паводле выдання, гаворка ішла пра ўдзел былога палітвязня ў «экстрэмісцкім фармаванні».

23.01.2024 / 12:24

Аляксей Раманаў — жыхар Гомеля, інвалід трэцяй групы з анкалагічным захворваннем.

Пасля падзей 2020 году ён адбыў тэрмін — год зняволення, за «абразу Лукашэнкі». Пасля вызвалення застаўся жыць у Гомелі. 

«Свабода» піша, што гэта не адзінае затрыманне ў горадзе. Прыйшлі таксама да некаторых сваякоў палітвязняў, якія адбываюць пакаранне.

@nashaniva Да дзясяткаў родных палітязняў ва ўсёй Беларусі сёння прыйшлі камітэтчыкі #беларусы #беларусь #минск #нашаніва #беларусьсейчас #навіныбеларусі #новостибеларуси #милициябеларуси #брест ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Nashaniva.com