У Беластоку затрымалі 20-гадовага беларуса на запыт Інтэрпала

Наш суайчыннік адшукваўся па чырвоным паведамленні.

23.01.2024 / 15:01

Фота: польская паліцыя

Яго затрымалі ў суботу 13 студзеня на тэрыторыі жылога квартала Міцкевіча і ўзялі пад варту, паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на тамтэйшую паліцыю.

Ён адшукваўся праз Інтэрпал беларускім бокам за крадзеж грошай з банкаўскага рахунку, а таксама за незаконны абарот псіхатропаў і наркотыкаў па падробленых рэцэптах.

Nashaniva.com