Дзівак, на якім трымаецца «Спадчына»
Анатолю Беламу — 70. Піша Захар Шыбека.
03.01.2010 / 12:22
Анатолю Беламу — 70. Піша Захар Шыбека.
Анатоль Белы вітае гасцей у сваім прыватным музеі ў Старых Дарогах.
Анатоль Белы ў гэтыя снежаньскія дні святкуе ўласную круглую дату разам з
Маё знаёмства з беларускім асветнікам пачалося ў 1971 г., у сценах БДУ, дзе былы лётчык спасцігаў навуку і выкладаў філасофію. Памятаю, ён угаварыў мяне ўзяць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі для студэнтаў і тым наблізіў да навукі. А першага выдатніка курса, цяперашнягаэкс-міністра Пётру Краўчанка зацікавіў калекцыянаваннем.
У першыя гады незалежнасці імя Анатоля Белага было на слыху ў беларускіх патрыётаў. Але яго незвычайнасць, напорыстая дзейнасць выклікалі некаторую насцярожанасць, падаваліся дзіўнымі. І сапраўды ён — складаны, амбітны, часам нецерпялівы, але заўсёды самаахвярны, ініцыятыўны, паслядоўны і нястомны ў беларускіх справах. Мае шмат сяброў і недабразычліўцаў. Што б пра яго не казалі, уклад Анатоля Белага ў беларускае адраджэнне выглядае вельмі салідна.
Анатоль Белы — вядомы калекцыянер. З атрыманнем Беларуссю незалежнасці, ён арганізоўваў у Мінску са сваіх збораў часовыя выставы медалёў, твораў беларускіх мастакоў, якія жывуць у ЗША. Экспазіцыя «Францыск Скарына і яго час» выстаўлялася ў Яраслаўлі (1990) і ў тым жа годзе экспанавалася ў Злучаных Штатах падчас ХІХ сустрэчы беларусаў свету.
На сродкi спонсараў, сабраныя па iнiцыятыве лідэра клуба «Спадчына», былi створаны помнiкi Максiму Багдановiчу у Яраслаўлi, Францыску Скарыну, Мiколу Гусоўскаму, Кiрылу Туроўскаму ў Мiнску (дворык БДУ), Ларысе Геніюш у Зэльве, Міколу Ермаловічу ў Маладзечне.Спатрэбіўся вопыт папярэдняга вывучэння мастацтва. Анатоль Яўхімавіч — аўтар многіх кніг, каталогаў, навуковых артыкулаў аб беларускім мастацтве.
У 2007 г. намаганнямі клуба быў выдадзены зборнік «Мікола Ермаловіч», дзе змешчаны інтэрв’ю вядомага гісторыка, яго вершы і знакамітыя прамовы. Інтэрв’ю, якія запісаў Анатоль Белы, публікаваліся ўпершыню. У іх Мікола Ермаловіч раскрываецца як паэт і дысідэнт.
З 2006 г. у дзейнасці «Спадчыны» з’явіўся новы накірунак. У сеціве быў створаны сайт «Пакутнікі Беларусі», дзе збіраюцца звесткі пра ахвяраў сталінізму ў Беларусі. У 2008 г., з нагоды
Усе спробы дабіцца ад уладаў дазволу на стварэнне музея ці на выдзяленне асобнай залы для пастаяннай экспазіцыі твораў з уласнай калекцыі Анатоля Белага скончыліся безвынікова. Тады
няўрымслівы калекцыянер вырашыў адкрыць мастацкі музей у бацькоўскім доме, што ў Старых Дарогах.У снежні 1999 г. музей запрацаваў. Потым побач са старым домам былі ўзведзены чатыры новыя будынкі на два паверхі. Экспазіцыйная плошча перасягнула 500 кв.м. У музейных залах размешчана больш за 1200 твораў выяўленчага мастацтва.
Намаганнямі сяброў клуба і іх лідэра сабрана шмат рарытэтных экспанатаў, твораў мастацтва (графіка, жывапіс, скульптура,
А каля музея, на сядзібе Анатоля Белага, стаяць помнікі і памятныя знакі беларускім дзеячам, у тым ліку памятны знак у гонар Васіля Быкава (валун з бронзавым медальёнам), усталяваны ў 2003 г. У планах гаспадара сядзібы — стварыць своеасаблівы пантэон дзеячоў беларускай культуры. Зараз на тэрыторыі музея восем помнікаў: Крыжу Еўфрасінні Полацкай, героям Грунвальдскай бітвы, Змагарам за родную мову, эмігранцкаму паэту і лекару Анатолю Бярозку, бацьку і сыну Багдановічам, Ларысе Геніюш і Міколу Улашчыку.
У 2007 г. прыватны музей выйшаў у
У зборы матэрыялаў пра замежжа Анатолю Беламу дапамагае дачка Святлана, якая жыве ў ЗША. Надзейным памочнікам у музейнай справе выступае і жонка Ала Мікалаеўна. Са сваёй калекцыяй спадар Анатоль ахвотна знаемiць усіх гасцей, ладзіць экскурсіі. Да яго прыязджаюць не толькі жыхары Беларусі, але і беларусы з замежжа (Францыі, Італіі, Амерыкі, Польшчы, Расіі і Украіны).
Музей і клуб «Спадчына» дзейнічаюць у непарыўнай сувязі. У іх — адзін лідэр. Сябры клуба ўдзельнічалі ў стварэнні музея, папаўняюць яго фонды. Ад імя клуба праводзяцца выставы. Клуб служыць грамадскай пляцоўкай для ініцыятываў Анатоля Белага і яго паплечнікаў.
Усе справы юбіляра цяжка і пералічыць. Доўгі час дзейнасць Анатоля Белага была мала вядома грамадскасці. Проста, замоўчвалася. Лічылася дзівацтвам. Постсавецкае грамадства не маглопа-належнаму ацаніць незвычайна шчырую прыхільнасць да нацыянальных каштоўнасцяў. І я неяк не прымаў усур’ёз тыя самадзейныя справы, што павінна была, на маю думку, рабіць дзяржава. Але час паказаў, што гэта не асобны выпадак амбітнасці і дзівацтва, што пры існуючай беларускай дзяржаве самадзейнасць была зусім неабходнай. І каб не Анатоль Белы з яго камандай, Беларусь яшчэ больш бы страціла, і яшчэ больш не набыла б.
…Мая сустрэча з былым настаўнікам адбылася ў часе прэзентацыі кніжкі «Нарыс гісторыі Беларусі. 1795–2002». Тады Анатоль Белы папракнуў мяне, што я не знайшоў у сваёй кнізе месца для яго «Спадчыны». Цяпер шкадую.
Намаганнямі юбіляра беларуская «спадчына» узбагачаецца і набывае ўсё большую вагу. Каб яе ўтрымліваць на належным узроўні, патрабуецца ўсё большая моц. Думаю, беларускі дзяяч не падвядзе. Але патрэбна і дапамога.
Болей бы такіх няўрымслівых людзей, як Анатоль Белы.