Хворага на анкалогію Рыгора Кастусёва перавялі ў турму ў Гродне

66-гадовага палітыка нядаўна перавялі на турэмны рэжым. 

23.01.2024 / 15:47

«Хутчэй за ўсё Рыгор Кастусёў ужо ў гарадзенскай турме N1. З Івацэвічаў вярнуўся ліст», напісаў у сваім фэйсбуку ягоны зяць Дзмітрый Антончык.

Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове па справе паводле арт. 357 КК «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Пазней яго асудзілі да 10 гадоў калоніі. У лістападзе стала вядома, што палітзняволенага змясцілі на 6 месяцаў у памяшканне крытага тыпу.

У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Nashaniva.com