У Германіі памёр беларускі дальнабойнік

22 студзеня беларускага дальнабойніка знайшлі мёртвым у Зітэнзене (зямля Ніжняя Саксонія). Прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена, паведамляе сайт «Беларусь і свет».

23.01.2024 / 16:23

Раніцай у панядзелак у паліцыю паведамілі пра мужчыну, які спаў у кабіне грузавіка на прыватнай паркоўцы і не рэагаваў на крыкі і грукі. Паліцыянты, якія прыбылі, разбілі акно і адчынілі кабіну, каб дабрацца да кіроўцы.

46-гадовага мужчыну спрабавалі беспаспяхова рэанімаваць, але ўрэшце лекары хуткай дапамогі канстатавалі ягоную смерць. Паводле гэтай справы распачалі расследаванне. 

Чытайце таксама:

Жыхар Гомельшчыны памёр ад 6,6 праміле алкаголю ў крыві. Гэта антырэкорд?

У Бабруйску мужчына з нажом нападаў на прахожых. Міліцыянты ў яго стралялі

У Жодзіне дзверы аўтобуса заціснулі футра пенсіянеркі, яна загінула

Nashaniva.com