Раней асуджаных беларусаў адпраўляюць прыбіраць снег не толькі ў Мінску

Нядаўна з'явілася інфармацыя, што да ачысткі тэрыторый каля дзіцячых садоў, прытулкаў, бальніц і іншых сацыяльных аб'ектаў у розных раёнах Мінска сталі прыцягваць былых зняволеных, а таксама тых, хто адбывае пакаранне без ізаляцыі ад грамадства. Але гэта не толькі сталічная практыка, тое ж адбываецца і ў правінцыі.

23.01.2024 / 19:27

Дрыбінская раённая газета «Савецкая вёска» паведаміла, што

«падапечныя крымінальна-выканаўчай інспекцыі ачысцілі ад снегу тэрыторыю, размешчаную каля раённага цэнтра дзіцячай творчасці. У акцыі ўдзельнічалі раней судзімыя жыхары г. п. Дрыбін і раёна, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі ці адбываюць пакаранне, не звязанае з ізаляцыяй ад грамадства».

Чытайце таксама:

Цягнік Гомель-Мінск затрымаўся на паўгадзіны ў Бабруйску, бо памочніка машыніста дапытвалі сілавікі

Сацыёлагі ацанілі, як змяніўся стан Беларусі за тры гады

«Няма прычыны па сумётах таўчыся з малым дзіцём». Няздольнасць камунальнікаў у змаганні са снегам выклікае моцныя жарсці ў сеціве

Nashaniva.com