Нацыянальную кніжную палату перадаюць Мінкульту
Непасрэдна сама перадача павінна адбыцца праз тры месяцы.
24.01.2024 / 10:23
Фота: Яндэкс-карты
Нацыянальная кніжная палата Беларусі перададзена з падпарадкавання Міністэрства інфармацыі ў падпарадкаванне Міністэрства культуры. Гэта зроблена пастановай Саўміна ад 23 студзеня 2024 года № 47. Яна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым партале.
Непасрэдна сама перадача павінна адбыцца праз тры месяцы. За паказаны час Мінінфарму і Мінкульту даручана прыняць усе неабходныя для яе ажыццяўлення меры.
Мінфіну даручана перадаць у 2024 годзе на фінансаванне ўстановы ад першага міністэрства другому сродкі рэспубліканскага бюджэту — 1 035 635 рублёў.
Нацыянальная кніжная палата з'яўляецца дзяржаўным фондасховішчам друкаваных выданняў Беларусі, а таксама цэнтрам дзяржаўнай бібліяграфіі і ўліку выдавецкай прадукцыі.
Чытайце таксама:
У Мінску адкрыюць выставу да 100-годдзя Васіля Быкава
Выйшаў першы том збору твораў Івана Чыгрынава
Каго з беларускіх пісьменнікаў найбольш выдавалі за савецкім часам? Не ўсіх вы ведаеце