Жыхар Гродна цынічна памачыўся на Вечны агонь

Хуліганства здзейсніў 21-гадовы хлопец у ноч на 22 студзеня.

24.01.2024 / 13:57

Хуліганства здзейсніў 21-гадовы хлопец. У ноч на 22 студзеня ён адзначаўдзень нараджэння сябра ў арандаваным катэджы. З абеду кампанія выпівала, а каля паловы другой ночы малады чалавек пасварыўся з таварышамі і пакінуў дом.

Далей ён накіраваўся ў бок парка імя Жылібера. Праз дваццаць хвілін, праходзячы міма Вечнага агню каля Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, ён спыніўся пагрэцца, а потым справіў натуральную патрэбу на полымя.

Яго дзеянні зафіксавала камера відэаназірання. Малады чалавек тлумачыць, што з-за моцнага ап'янення не памятае шмат якія дэталі таго вечара, у тым ліку і гэты момант, паведамляе абласная міліцыя.

Nashaniva.com