Мінчука затрымалі за данаты і «абразлівыя каментары» ў чатах

На запісаным сілавікамі відэа 44-гадовы беларус расказвае, што ў 2020-м годзе ўдзельнічаў у пратэстах, а з 2020-га да сярэдзіны 2023-га года нібыта пакінуў у чатах больш за 2000 «абразлівых каментароў» на адрас Лукашэнкі, супрацоўнікоў пракуратуры і міліцыянтаў.

24.01.2024 / 17:19

Таксама мянчук распавёў, што ў 2020 годзе данаціў у BYSOL. Выданне «Медыязона» знайшло старонку затрыманага ў «Вконтакте». Мужчына падпісаны там як Сяргей Харытановіч.

Чытайце таксама:

Учора пад пераслед трапілі сама меней 100 чалавек — праваабаронцы

У Гомелі прайшоў ператрус на кватэры палітэмігранта, затрымалі яго маці

Учора падчас хапуна затрымалі былую актывістку страйкама на «Паліміры» Алену Вінакураву

Nashaniva.com