У Санкт-Пецярбургу адбылося новае здарэнне з беларускім аўтобусам, пацярпелі пяць чалавек
У ДТЗ з удзелам аўтобуса МАЗ на пецярбургскай вуліцы Берынга, паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі пяць чалавек. Пра гэта выданню «Фонтанка» паведаміў Камітэт па ахове здароўя 24 студзеня.
24.01.2024 / 18:47
Чацвёра пацярпелых, паводле папярэдняй інфармацыі, у цяжкім стане, адзін — у стане сярэдняй ступені цяжкасці. Медыкі працуюць на месцы здарэння.
Прычыны здарэння пакуль не высветленыя, яго відавочцы сведчаць, што аўтобус пасля перасячэння трамвайных пуцей рэзка павяло. Ёсць версія, што здарэнне звязана са здароўем кіроўцы.
Раней паведамлялася, што з пачатку гэтага года два аўтобусы МАЗ у Санкт-Пецярбургу загарэліся. Гарэлі яны неаднаразова і ў мінулым годзе.
Чытайце таксама:
У Санкт-Пецярбургу зноў згарэў аўтобус МАЗ
У Пецярбургу гарэў чарговы беларускі аўтобус
З беларускімі тралейбусамі праблемы ў Расіі: адвальваюцца «рогі»