Тэлевядоўца Дзяніс Кур'ян у трэці раз стаў бацькам

Пазітыўным фотам падзялілася ў інстаграме яго жонка Ірына Гой.

25.01.2024 / 08:20

Фота: інстаграм Ірыны Гой

«Наша малышачка, сардэчна запрашаем) Кур'ян Карына Дзянісаўна», — напісала яна ў інстаграме.

Дачка з'явілася на свет у радзільні Мінскай вобласці. 

Гэта трэцяе дзіця ў Дзяніса Кур'яна. Праўда, першыя два — Кірыл і Мілана — ад першага шлюбу з Юліяй. Пара разышлася шэсць гадоў таму. Гэтым дзецям цяпер 13 і 11 гадоў.

У лістападзе паведамлялася пра затрыманне Дзяніса Кур'яна сілавікамі. Праўда, ці адбыў ён адміністрацыйны арышт, ці затрыманне было кароткатэрміновым, не вядома. Дзяніс пасля з'яўлення навіны апублікаваў у інстаграме фота з жонкай, напісаўшы: «Кахаю і ўсё тут». 

Тады пісалася, што Дзяніс быў затрыманы ў рамках «справы блогераў», калі ад затрыманых патрабавалі спыніць медыйную актыўнасць і бізнэс.

Nashaniva.com