Па справе «INeedHelpBY» затрымалі 143 чалавекі. Кіраўнік ініцыятывы кажа, што з іх боку ўцечак інфармацыі не было

Кіраўнік праекта INeedHelpBY Філіп Гаўрышаў пракаментаваў масавыя затрыманні экс-палітвязняў і іх сваякоў. Ён сказаў, што узломаў сістэмы і ўцечак інфармацыі з боку праекта не было, а таксама даў парады, што рабіць у такой сітуацыі.

25.01.2024 / 09:11

«Мы пацвярджаем, што падчас допыту ў часткі затрыманых пытаюцца, ці атрымлівалі яны прадуктовую дапамогу ад INeedHelpBY. У большасці выпадкаў людзей адпускаюць дадому ў адсутнасць падстаў для прыцягнення да адказнасці і доказаў ўзаемадзеяння з ініцыятывай.

Хочам яшчэ раз растлумачыць, як працуе наш праект. Галоўная задумка ў тым, што ніхто не атрымлівае дапамогу асабіста ад ініцыятывы. Беларусы, якія апынуліся ў цяжкай фінансавай сітуацыі, атрымліваюць дапамогу ад неабыякавых суайчыннікаў, якія жадаюць дапамагчы прадуктамі харчавання. Гэта значыць фізічныя асобы аказваюць дапамогу іншым фізічным асобам добраахвотна з дабрачыннымі намерамі. Таму ўся атрыманая дапамога накіравана і атрымана не ад арганізацыі INeedHelpBY, а ад прыватных асоб — ад сяброў, прыяцеляў, знаёмых і землякоў; імі ж яна і была аплачана», — напісаў Філіп Гаўрышаў.

Ён таксама даеў некалькі парадаў, што рабіць, калі да вас прыйшлі.

Тым часам кіраўнік «Байсол» Андрэй Стрыжак паведаміў, што вядома пра 143 факты затрымання падчас аблавы з 23 студзеня па сённяшні дзень.

Чытайце таксама:

Што пыталіся ў сваякоў палітвязняў, якіх масава затрымлівалі ўчора? І пры чым тут «Едастаўка»

Андрэй Стрыжак: Сілавікі атрымалі доступ да базаў «Еўраопта»

Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 сутак

Nashaniva.com