«Так, я ўцёк. Інакш — турма, 15 гадоў». Башкірскі спявак Алтынай Валітаў з'ехаў з Расіі

Ён раней выступіў у падтрымку асуджанага Фаіля Алсынава.

25.01.2024 / 11:36

Башкірскі спявак Алтынай Валітаў з'ехаў з Расіі з-за пагроз крымінальнага пераследу. Ён раней выступіў у падтрымку асуджанага на чатыры гады актывіста Фаіля Алсынава і заклікаў нацменшасці выходзіць на пратэсты, піша «Настоящее время».

«Супраць мяне ідзе масавае цкаванне, як толькі не перайначваюць мае словы. Калі ласка, не паддавайцеся. Так, я ўцёк. Інакш — турма, 15 гадоў. Так мне сказалі. Суд нічога не вырашае, адвакаты не змогуць нічога дамагчыся. Усё, што сказаў, я сказаў. Цяпер не вярнуць. Так, маё прыгожае жыццё перавярнулася ўверх дном. Але такія словы ў такі цяжкі час хтосьці ж павінен быў сказаць», — напісаў Валітаў на башкірскай мове.

Экаактывіста Фаіля Алсынава 17 студзеня прыгаварылі да чатырох гадоў калоніі па справе аб «распальванні варожасці». Алтынай Валітаў пасля абвяшчэння прысуду і пратэстаў у Башкартастане апублікаваў відэа, у якім казаў, што Алсынаў «змагаўся за башкірскую мову і башкірскія землі», а башкіры «ўсталі на абарону свайго героя».

Чытайце таксама:

Да башкірскага спевака, які заклікаў жыхароў нацыянальных рэспублік Расіі выйсці на пратэсты, прыйшлі сілавікі

ВІДЭА: што за песню спявалі башкіры на плошчы сёння?

У чым сапраўдная прычына маштабнага пратэсту ў Башкартастане

«Прапаганда гаворыць: «Мы — рускія». А мы не рускія». Башкірскія актывісты заклікалі да пратэстаў і ў іншых нацыянальных рэспубліках

Башкірскага актывіста прысудзілі да чатырох гадоў калоніі. Яго зноў прыйшлі падтрымаць тысячы чалавек, іх разагналі 

Nashaniva.com