«СБ. Беларусь сегодня» зменшыла наклад. Але маніпулятыўна ўдвая завышае рэальную колькасць асобнікаў

Пільныя чытачы галоўнай лукашэнкаўскай газеты «СБ. Беларусь сегодня» звярнулі ўвагу, што наклад выдання зменшыўся ўпершыню за два гады. Апошнім часам ён складаў 148 989 асобнікаў, а цяпер апусціўся да 142 718 асобнікаў. Падзенне амаль на 5% — у прынцыпе нічога крытычнага ў такіх зменах няма.

25.01.2024 / 14:51

Гэта рэальная колькасць друкуемых газет. Частка з іх не прадаецца і пасля адпраўляецца ў макулатуру, але лічбаў спісання ў адкрытым доступе няма.

Дзмітрый Жук — галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сегодня»

Але варта нагадаць, што рэдактары «СБ. Беларусь сегодня» па-ранейшаму падманваюць свайго чытача і завышаюць наклад удвая. Чытач газеты можа ўбачыць на апошняй старонцы кожнага выпуску маніпулятыўную фармулёўку «агульны наклад 285 436 асобнікаў».

Адкуль яна ўзялася? У газеце Адміністрацыі прэзідэнта выкарыстоўваюць арыгінальную махлярскую стратэгію. Яны механічна сплюсоўваюць наклад штодзённага выпуску «СБ» (каля 140-145 тысяч асобнікаў у розныя дні) і наклад беларуска-расійскага «Саюз» (згаданыя вышэй 142 718), які ўкладваюць у кожны асобнік «СБ» шточацвер.

Атрыманая лічба «агульнага наклада» дазваляе дэманстраваць уяўную папулярнасць.

Чытайце таксама:

Галоўрэд СБ: Калі вы пачулі словы «правы чалавека», ведайце, гэты чалавек — вораг нашай краіны

Галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» пра незалежныя СМІ: Яны рыхтуюць пераварот

Наклад папяровай «Советской Белоруссіі» зменшыўся яшчэ на 20%, да 150 тысяч

Вы здзівіцеся, але наклад «Советской Белоруссіі» не 400 тысяч асобнікаў, як пазначана, а ўдвая меншы 

Nashaniva.com