«У выпадку Стралкова-Гіркіна, якога прысудзілі да 4 гадоў калоніі, ёсць толькі адна сурʼёзная праблема»

Сёння Ігара Стралкова-Гіркіна прыгаварылі да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Экс-міністра абароны так званай «ДНР» прызналі вінаватым у публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці. Палітолаг Аляксандр Фрыдман адрэагаваў на прысуд.

25.01.2024 / 14:39

«У выпадку Ігара Стралкова-Гіркіна, якога прысудзілі да 4 гадоў калоніі, ёсць толькі адна сурʼёзная праблема:

ён будзе сядзець не там, дзе павінен быў, і не за тое, у чым ён насамрэч правініўся»,

— напісаў палітычны аглядальнік. 

А ў лістападзе 2022 года Гаагскі суд пастанавіў, што самалёт «Боінг» MH-17 быў збіты над Украінай расійскай ракетай з комплексу «Бук». Тады загінулі 298 чалавек. Гіркіну суд завочна прызначыў пажыццёвае зняволенне. Але Расія не выдала яго правасуддзю.

Чытайце таксама:

«Вельмі баюся, што мяне «амністуюць», як і Кухара». Гіркін-Стралкоў распавёў, што будзе рабіць, калі стане прэзідэнтам Расіі 

«Кабаева не пацягнула, на жаль». Расійскія шавіністы рыхтуюцца знішчыць тых, хто іх спарадзіў

Чаму Прыгожын абудзіў успаміны пра Смуту і каму ўдалося скінуць уладу ў Расіі

Салаўёў заклікаў пасадзіць Гіркіна, а Гіркін — Прыгожына. Расійскія прапагандысты шукаюць адказ на пытанне, хто вінаваты

Nashaniva.com