Жанчына схітрыла і 13 гадоў атрымлівала даплату да заробку ад 100 да 800 рублёў
Работніца прадпрыемства ЖКГ у Беразіно 13 гадоў атрымлівала незаконную даплату да зарплаты. За гэты час яна «зарабіла» дадатковыя 80 000 рублёў.
25.01.2024 / 15:12
42-гадовая бухгалтарка з 2009 па 2022 год яна налічала сабе падвышаны аванс. У першы раз яна паабяцала свайму начальніку, што возьме падвышаны аванс, а потым адніме гэту суму з заробку. Але не зрабіла гэтага. А кіраўніцтва нічога не заўважыла, бо, аказалася, што за пералічэннямі грошай не сочыць. Таму жанчыла стала рабіць гэта рэгулярна — і так 13 гадоў.
Такім чынам жанчына атрымлівала штомесяц дадатковыя 100 — 800 рублёў. Схема зламалася, калі восенню 2022 года прышла праверка. Тая ж праверка паказала, што галоўбух у арганізацыі таксама накідвала да сваёй зарплаты незаробленыя сумы. Яна такім чынам «зарабіла» 30 тысяч рублёў. Распачатыя крымінальныя справы.
Чытайце таксама:
У аэрапорце Мінска затрыманы 28-гадовы ўхіліст ад войска
«Белавія» будзе складаць чорны спіс пасажыраў. Каго туды могуць унесці?
У Жодзіне дзверы аўтобуса заціснулі футра пенсіянеркі, яна загінула