Траціне беларусаў амерыканцы ў 2023 годзе адмовілі ў візах
Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў статыстыку адмоваў у атрыманні амерыканскай візы ў 2023 годзе. Заяўнікам з беларускім пашпартам адмовілі ў 32,8% выпадкаў.
25.01.2024 / 17:33
Фота ілюстрацыйнае
У 2022 годзе беларусам адмаўлялі менш — усяго ў 26,05% выпадкаў. У статыстыцы ўлічваюць неіміграцыйныя амерыканскія візы, а самі адмовы ацэньвалі па грамадзянстве заяўнікаў.
Аднак працэнт адмоваў для Беларусі не асабліва адрозніваецца ў параўнанні з іншымі нечым падобнымі да нас краінамі. Тым адмаўляюць нават часцей. Напрыклад, украінцам адмовілі ў 34,29% выпадкаў, расейцам — у 39,49%, а грамадзянам Казахстана і Малдовы — у 42% выпадкаў.
Чытайце таксама:
Чэшскія ўлады больш не будуць патрабаваць апастыль дакументаў у беларусаў. Але не ва ўсіх