Новак Джокавіч сенсацыйна прайграў паўфінал Australian Open
У чатырох сэтах ён саступіў італьянцу Яніку Сінеру — 1:6, 2:6, 7:6, 3:6.
26.01.2024 / 10:14
Новак Джокавіч. Фота: Louise Delmotte / AP
Цікава, што Сінер сёння ўпершыню прайграў на Australian Open, усе два тыдні ён браў сэты.
Джокавіч быў 10-м пераможцам Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
У другім паўфінале сёння згуляюць Данііл Мядзведзеў (Расія) і Аляксандр Звераў (Нямеччына). Фінал пройдзе ў нядзелю.
А заўтра ў фінале жаночага турніру згуляюць беларуска Арына Сабаленка і кітаянка Чжэнь Цыньвень. Пачатак у 11:30. Год таму Арына выйграла турнір.
Чытайце таксама:
Арына Сабаленка прабілася ў фінал Australian Open
«Ганаруся тым, што я беларуска!» 25-гадовая тэнісістка аб'явіла пра завяршэнне кар'еры
Шкурын, Сабаленка і скандалы. Што адбывалася ў спорце ў 2023-м