Польскія візы PBN, здаецца, усё. Візавыя цэнтры просяць забраць дакументы

Паводле інфармацыі ІТ-спецыялістаў, якую devby пацвердзілі ў пасольстве Польшчы ў Мінску, сёння ў Беларусі спынілі прыём дакументаў на візу PBH.

26.01.2024 / 11:08

Ілюстрацыйнае фота: visavisa.by

Раніцай у чатах PBH з'явілася паведамленне ад аднаго з карыстальнікаў аб тым, што яго папрасілі забраць дакументы, якія ён падаў раніцай у ВЦ у Гомелі. У ВЦ спаслаліся на рашэнне польскіх дзяржорганаў, якое дзейнічае з 26 студзеня. Інфармацыю ІТ-спецыяліста пацвердзілі ў мінскім пасольстве.

Devby патэлефанаваў у пасольства Польшчы ў Мінску. Там пацвердзілі, што прыём дакументаў на PBH закрыты, і, імаверна, не будзе адноўлены — «праграма PBH закрыта». Парэкамендавалі падаваць дакументы на звычайную працоўную візу па запрашэнні.

Праграма Poland Business Harbour дапамагае спецыялістам ІТ-сферы, стартапам, а таксама цэлым кампаніям пераехаць у Польшчу. Каардынатары праграмы-Міністэрства развіцця, Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю, GovTech Polska, Канцылярыя старшыні урада, Міністэрства замежных спраў, Польскае агенцтва развіцця прадпрымальніцтва і фонд Startup Hub Poland.

Праграма ўключае выдачу нацыянальнай візы D23, юрыдычную падтрымку пры пераездзе, дапамогу ў кантактах з органамі самакіравання, СЭЗ, інвестарамі, а таксама гранты.

Nashaniva.com