Выйшла кніга «Уводзіны ў філасофію» зняволенага Уладзіміра Мацкевіча
Выдавецтва «Янушкевіч» выпусціла кнігу «Уводзіны ў філасофію» Уладзіміра Мацкевіча, заснаваную на цыкле лекцый, якія палітвязень Уладзімір Мацкевіч прачытаў 15 гадоў таму.
26.01.2024 / 12:01
Ідэі, разважанні і праблемы, якія прагучалі ў іх, шмат гадоў натхнялі тых, хто ставіць сабе задачу «Думаць Беларусь», і, нарэшце, стэнаграмы лекцый сталі кнігай.
«Введение в философию» Уладзіміра Мацкевіча — гэта «рэдкі для Беларусі і, у цэлым, для гэтага акадэмічнага жанру, прыклад філасофіі «ад першай асобы».
Аўтар не займае дыдактычную дыстанцыю, каб расказаць пра філасофію як сферу ведаў. Яго разважанне і ёсць арыгінальнае філасофстваванне, якое акрэслівае поле, мэты і ўмовы свайго існавання. Гэта і робіць кнігу займальнай і ў добрым сэнсе інтрыгуючай», — так адгукнулася пра кнігу доктар філасофіі Таццяна Шчытцова.
Кнігу можна набыць на сайтах Knihauka.com i Allegro.pl.
Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 года. У чэрвені 2022 года яго асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па артыкулах 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).
13 лютага 2023 года ў судзе Шклоўскага раёна адбыўся суд па замене Уладзіміру Мацкевічу рэжыму ўтрымання на больш жорсткі. У выніку яго перавялі ў магілёўскую Турму № 4.
14 мая яму споўніцца 68 гадоў.
Чытайце таксама:
Ціханоўская зарэгістравала фонд на імя асуджанага філосафа Уладзіміра Мацкевіча? Канечне, фэйк
«Трэба навучыцца жыць раслінным жыццём». Філосаф Уладзімір Мацкевіч перанёс у турме аперацыю