Камісія Шведа «літасціва» дазволіла працягнуць кар'еру сямі футбалістам. Хто яны?
Сёння ў Генеральнай пракуратуры адбылося пасяджэнне Камісіі па разглядзе зваротаў футбалістаў, якія знаходзяцца за мяжой, наконт учынення імі правапарушэнняў.
26.01.2024 / 13:54
Аляксандр Гутар у свой час быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі. Фота: sport5.by
У сувязі са «шчырым раскаяннем і прызнаннем сваіх памылак, учыненых у 2020 годзе, актыўным удзелам у значных грамадска-патрыятычных мерапрыемствах ды інш., камісіяй прынята рашэнне аб допуску да прафесійнай дзейнасці наступных спартоўцаў», гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.
Гэта Аляксандр Гутар (экс-БАТЭ), Аляксандр Джыгера («Славія»), Павел Чыкіда («Славія»), Даніла Нячаеў (БАТЭ), Ілля Бранавец («Слуцк»), Уладзіслаў Жук («Славія»), Дзмітрый Дудар («Тарпеда-БелАЗ»).
Чытайце таксама:
На фронце ва Украіне загінуў футбаліст, які раней гуляў у чэмпіянаце Беларусі
Беларускі футбаліст перайшоў у трэці клуб чэмпіянату Ізраіля