У Салігорскім раёне зніклі два падлеткі

Двух братоў — 13-ці і 10-ці гадоў — шукае міліцыя ў Мінскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале УУС Мінаблвыканкама. Вядома, што хлопчыкі раней ужо сыходзілі з дому.

26.01.2024 / 16:22

Падлеткі ўвечары 25 студзеня сышлі з дому ў Салігорскім раёне і дагэтуль іх месцазнаходжанне не ўстаноўлена.

На выгляд зніклым хлопчыкам 8-12 гадоў, яны хударлявага целаскладу. Апранутыя, як на фатаграфіі. Мабільных тэлефонаў пры сабе ў дзяцей няма. Раней яны неаднаразова пакідалі месца жыхарства.

«Высвятляецца месцазнаходжанне Сячко Яўгена 2010 г. н. і Сячко Ягора 2013 г.н., якія 25 студзеня 2024 года каля 22 гадзін пакінулі адрас пражывання: г. п. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна. На гэты момант іх месцазнаходжанне невядомае», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

У Пецярбургу два тыдні таму прапала 29-гадовая беларуска

У Гданьску прапаў 48-гадовы беларус

Знайшоўся дальнабойшчык, які містычна знік у Расіі на пачатку года

Nashaniva.com