Наваполацкую танцорку аштрафавалі за «экстрэмізм у сацсетцы»

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 11 студзеня за нібыта распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкага» кантэнту пакарала штрафам у памеры 600 рублёў удзельніцу Школы ўсходняга танца «Джан» Вольгу Сачыўку, піша «Віцебская вясна».

26.01.2024 / 22:00

На судовым пасяджэнні стала вядома, што Вольга на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» мела спасылкі на інтэрнэт-супольнасць з назвай STOP LUKA і, інтэрнэт-старонку з назвай Belsat. Маладая жанчына ў судзе віну і дачыненне да ўчыненага «правапарушэння» прызнала, на даследаванні доказаў па справе не настойвала.

Суддзя Балаболава ў рамках ч. 2 арт. 19.11 КаАП падвергла Сачыўку адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры пятнаццаці базавых велічынь, што складае 600 рублёў.

Чытайце таксама:

У Полацку затрымалі маці жанчыны, якая правяла антываенную акцыю на школьнай лінейцы

Маці былога палітвязня Міронава аштрафавалі і адпусцілі

Таццяне Севярынец далі драконаўскі штраф, затое абышлося без сутак

Nashaniva.com