«Кожны дзень езджу з мамай у бальніцу». Знакаміты кот Сцяпан захварэў пасля масіраванага абстрэлу Харкава

Улюбёнец інтэрнэту ўкраінскі кот Сцяпан захварэў пасля масіраванага абстрэлу Харкава 23 студзеня. Сёння кату зрабілі тры ўколы, а таксама ён п'е лекі дома. Пра гэта расказала ўладальніца зорнай жывёліны ў інстаграм-блогу ката, піша «Украінская праўда».

26.01.2024 / 23:14

Фота: loveyoustepan / Instagram

«Пасля жудаснага стрэсу я пачаў адчуваць сябе дрэнна. Цяпер усё быццам бы добра, я пад прафесійным наглядам лепшых лекараў. Кожны дзень езджу з мамай у бальніцу. Дзякуй усім, хто хваляваўся за мяне, усё будзе добра», — «напісаў» кот.

Кот Сцяпан захварэў па прычыне стрэсу

Раней кот Сцяпан трапіў на вокладку часопіса Times Monaco, а таксама прапанаваў лапку і сэрца сваёй каханай Стэфаніі.

А ў 2022 годзе Міністэрства культуры прызначыла ката Сцяпана берагчы ўкраінскую культуру.

Коцік падзякаваў усім за словы падтрымкі

Чытайце таксама:

Зорка інстаграма ўкраінскі кот Сцяпан цяпер жанаты

Украінскі кот Сцяпан трапіў на вокладку часопіса Times Monaco

Украінскі кот-блогер Сцяпан вярнуўся дадому ў Харкаў на Паўночную Салтоўку — самую пацярпелую ад абстрэлаў частку горада

Знакаміты ўкраінскі кот Сцяпан атрымаў прэстыжную прэмію WIBA ў Канах

Знакаміты харкаўскі кот-блогер Сцяпан знайшоўся ў Францыі

Nashaniva.com