Махляры дураць беларусаў, абяцаючы ім канцэрты Макса Каржа

Сціплыя афішы, якія анансуюць канцэрт Макса Каржа, заўважылі ў Бабруйску, але не выключана, што яны з'явяцца і ў іншых гарадах, бо ў афішы пералічаныя таксама Магілёў, Асіповічы, Рагачоў і Орша, піша Orsha.eu.

27.01.2024 / 00:03

Афішы даюць мала інфармацыі пра канцэрты, але больш пра іх даведацца прапануюць, прайшоўшы па QR-коду. Падобна на тое, што менавіта дзеля гэтага QR-кода і распаўсюджваюцца фальшывыя афішы пра фальшывы канцэрт.

На самай справе ніякага канцэрта Каржа найбліжэйшым часам не плануецца ні ў Бабруйску, ні ў іншых гарадах. Увогуле ў найбліжэйшы час Корж не плануе канцэртаў на радзіме, ды і за мяжой ніякіх дат іх пакуль не прызначана.

Чытайце таксама:

«Это не гетто, это Воложин — и этот город из стали и бетона сложен». А вы чулі рэп пра розныя беларускія гарады?

Топ беларускіх артыстаў, каго слухаюць у Spotify

Макс Корж: «Не забывайце: беларусы нармальныя»

Nashaniva.com