Супрацоўнікаў БДУ абавязалі справаздачыцца перад кіраўніцтвам пра кантакты падчас замежных паездак

З 1 студзеня супрацоўнікі БДУ пасля вяртання з-за мяжы абавязаныя запаўняць адмысловую анкету, у якой мусяць расказаць пра ўсіх, з кім бачыліся падчас паездкі, даведалася «Еўрарадыё».

27.01.2024 / 18:30

Фота: Еўрарадыё

У анкеце 37 пытанняў, і сярод іх такія, якія патрабуюць расказаць начальству пра сваякоў і неслужбовыя кантакты ў іншых краінах, за выключэннем Расіі. Інфармацыйны ліст, да якога прыкладзеная анкета, падпісаў першы прарэктар БДУ Дзмітрый Курловіч.

«Даводжу да вашага ведама, што супрацоўнікі комплексу БДУ, якія часова выязджаюць з 01.01.2024 г. і ў далейшым за межы Рэспублікі Беларусь ва ўсе краіны свету, акрамя Расійскай Федэрацыі, у службовую камандзіроўку ці ў пытаннях, не звязаных са службовай ці вытворчай дзейнасцю, у межах працоўных ці сацыяльных адпачынкаў абавязаныя запоўніць прапанаваную анкету цягам 5 працоўных дзён з моманту вяртання з камандзіроўкі ці пасля выхаду з сацыяльнага ці працоўнага адпачынку», — гаворыцца ў гэтым лісце.

Запоўненыя анкеты належыць перадаваць кіраўніку структурнага падраздзялення, які мусіць адправіць іх у прыёмную першага прарэктара БДУ.

Сярод пытанняў анкеты наступныя.

Гэтая навіна цалкам укладаецца ў агульную логіку развіцця падзей у Беларусі. Так, з 17 лістапада 2023 года чыноўнікі і дзяржаўныя службоўцы, каб выехаць за межы краіны, мусяць прасіць дазвол. Каб яго атрымаць, трэба за 10 дзён да паездкі падаваць заяву. У ёй чыноўнік мусіць пазначаць краіну наведання і краіны транзіту, мэту паездкі і канчатковы адрас.

Чытайце таксама:

Беларусь і Расія стварылі камісію для «абароны гістарычнай праўды»

«Па асабістым указанні не ўзялі на працу». Чым займаюцца ў беларускіх ВНУ прарэктары па бяспецы і пры чым тут КДБ

«Адукацыя церпіць сапраўдны крах і банкруцтва». Перад выбарамі ў БДУ ідзе новая хваля рэпрэсій супраць выкладчыкаў

Nashaniva.com